ХТО МЫ

ТАКТАК – маладая, але вопытная каманда мастакоў, якія працуюць у розных стылях і тэхніках.

Наша мастацкая студыя прадастаўляе шырокі спектр паслуг, ад дызайну паштовак да афармлення фасадаў будынкаў.
Мы выконваем мастацкі роспіс на амаль любых паверхнях – сценах, столях, мэблі, вокнах, вітрынах і інш.
Мы ажыўляем гарады стрыт-артам і графіці – афармляем фасады будынкаў, пад’езды, трансфарматарныя падстанцыі, падпорныя сцены, малюем на асфальце, лаўках ды іншых аб’ектах.
Мы ствараем ілюстрацыі для розных відаў паліграфічнай прадукцыі, ад паштовак да білбордаў, пачынаючы з распрацоўкі эскіза і сканчваючы падрыхтоўкай да друку.

Мы знаходзімся ў Мінску, але нашыя працы ўпрыгожваюць вуліцы і інтэр’еры як беларускіх гарадоў (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Валожын, Баранавічы, Рагачоў, Івянец, Маларыта), так і замежных (Масква, Рыга, Беласток, Гданьск).

Мы робім свет вакол нас ярчэй, і гатовыя падзяліцца з Вамі сваім майстэрствам!

НАШАЯ КАМАНДА

team_image
мастак

АЛЕСЬ KONTRA

Родам з-пад Брэста, жыве ў Мінску. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Архітэктура», ступень магістра. Дызайнер, ілюстратар, мастак.
Неаднаразовы прызёр і ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, конкурсаў і фестываляў, прысвечаных дызайну і вулічнаму мастацтву, такіх як: «Must Act» (BY), «Meeting of Styles» (BY), «Write4Gold» (RU), «Folk on the street »(PL), «Orestad Street Art Competition» (DK), «Dni Solidarnego Street-Artu» (PL), «Ad.nak» (BY), «Gravity» (BY), «Белый квадрат» (BY), «Minsk Week of Design» (BY), «WESTSIDE connection» (BY), «EASA» (BY) і інш.

team_image
фатограф

АЛЯКСАНДРА КАНОНЧАНКА

Прафесійны фатограф і відэамейкер.

Афіцыйны фатограф EASA (European Assembly of Students architects), INCM (The Intermediate National Contact Meeting of the representatives of all european countries of EASA). Удзельнік фотавыстаў «Больше, чем он» (Галерэя «Ў», BY), «Свобода самовыражения» ( «Studio 67», BY), «ChernihivPhotoFest 2011» (UA), выставы ў межах Беларускага тыдня дызайну (BY), групавой выставы пераможцаў фотаконкурсу «Epson» (RU). Фіналіст фотаконкурсу «Фотомания-2011» (RU), лаўрэат II Міжнароднай прэміі ў галіне вэб-журналістыкі «Yousmi Media Awards 2010» (BY).
У актыве шэсць персанальных фотавыстаў.

Асабісты сайт: emkuli.wixsite.com/kononchenko

НАШЫЯ ПАСЛУГІ

TAKTAK_signs150-01

РОСПІС У ІНТЭР’ЕРЫ

роспіс стен і столяў

роспіс мэблі і прадметаў інтэр’еру

часовы роспіс

карціны для інтэр’ераў

роспіс тэкстылю

TAKTAK_signs150-02

ВОНКАВАЕ АФАРМЛЕННЕ

роспіс фасадаў і агароджаў

роспіс пад’ездаў і ўваходных груп

роспіс малых формаў

TAKTAK_signs150-03

ІЛЮСТРАЦЫІ

ілюстрацыі для сайтаў і сацыяльных сетак

ілюстрацыі для паліграфіі

лого2-01

ЧАСОВЫ РОСПІС КРЭЙДАЙ

часовы роспіс сцен і прэс-волаў

часовы роспіс вокнаў і вітрын

меню на крэйдавых дошках

навагодняе афармленне