Ілюстрацыі і арт

Распрацоўка ілюстрацый

Ілюстрацыі з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным і важным элементам, які дазваляе прыцягнуць патэнцыйных кліентаў, а таксама стварыць і ўзмацніць інфармацыю, якая перадаецца з дапамогай візуальнага ўспрымання.

Вобласць выкарыстання ілюстрацый вельмі шырокая і ахоплівае розныя сферы дызайну і маркетынгу. Выкарыстанне ілюстрацый дапамагае падкрэсліць індывідуальнае аблічча кампаніі і прапанаванага ёю прадукту або паслугі.

Мы аказваем наступныя віды паслуг:

  • распрацоўка і стварэнне ілюстрацый для сайтаў;
  • распрацоўка і стварэнне ілюстрацый у сферы паліграфіі (упакоўка, календары, паштоўкі, плакаты і г.д.);
  • распрацоўка і стварэнне фірмовых персанажаў;
  • распрацоўка і стварэнне інфаграфікі, рознага віду дыяграм, схем і г.д.

Пры распрацоўцы мы выкарыстоўваем розныя віды фарматаў (вектарны, растравы), часам малюем ілюстрацыі ад рукі, робім калажы, у залежнасці ад Вашых ідэяў і персанальных жаданняў.

Прыклады:

Ілюстрацыі для вэб-сайта

Ілюстрацыі для карпаратыўнага календара

Ілюстрацыі для вэб-сайта

Карціны для інтэр’ераў

Карціны з’яўляюцца адным з універсальных элементаў дэкору. З іх дапамогай у любым памяшканні (дом, кватэра, офіс) ствараецца неабходная атмасфера, падкрэсліваюцца элементы інтэр’еру, ажыццяўляецца падзел функцыянальных зон. Карціны таксама дапамагаюць стварыць патрэбны настрой у інтэр’еры.

У адрозненне ад роспісу ў інтэр’еры, карціны выступаюць у якасці самастойнага элемента дэкору, і пры пераездзе Вы заўсёды зможаце ўзяць іх з сабой.

Па жаданні і з улікам інтарэсаў кліентаў мы вырабляем карціны ў розных напрамках (абстракцыя, архітэктурная кампазіцыя, нацюрморт, пейзаж і да т.п.). Таксама з нашай дапамогай Вы можаце парадаваць сваіх блізкіх, сяброў або калег падарункам у выглядзе карціны-партрэта.

У працэсе стварэння карцін мы выкарыстоўваем такія матэрыялы як:

  • акрыл / тэмпера;
  • аловак, маркер;
  • аэразоль;
  • кампутарная графіка;
  • змяшаная тэхніка.

Мы дапаможам Вам вызначыцца з афармленнем карціны, а таксама вызначыць яе ролю і месца ў інтэр’еры. Карціны могуць быць аформлены ў багет або антыраму і абсталяваныя рознымі відамі мацавання на сцяну.

Прыклады:

Партрэты

Мабільнае пано ў памяшканні