Роспіс у інтэр’еры

Роспіс сцен і столяў

Мастацкі роспіс інтэр’еру з кожным днём набірае ўсё большую папулярнасць. Звычайныя кватэры, дамы, офісы часам выглядаюць даволі штодзённа. Мастацкі роспіс дапаможа дадаць яркія колеры ў паўсядзённае жыццё, ажывіць сцены або столі.

Роспіс у інтэр’еры мае шэраг істотных пераваг перад іншымі відамі аздаблення інтэр’еру, напрыклад:

  • гэта выдатная альтэрнатыва дарагім матэрыялам па аздабленні інтэр’еру;
  • гэта нетыповы варыянт у параўнанні са звычайнымі шпалерамі або фоташпалерамі;
  • гэта выдатны дызайнерскі прыём па візульнаму пашырэнню або памяншэнню прасторы, які падкрэсліць вартасці памяшкання або схавае магчымыя недахопы і няроўнасці паверхняў;
  • унікальнасць і непаўторнасць дызайну, так як малюнак ствараецца пад пэўны інтэр’ер і адказвае Вашым індывідуальным перавагам і пажаданням.

Мастацкі роспіс можна выкарыстоўваць не толькі ў прыватных інтэр’ерах, але і ў грамадскіх месцах (кафэ, барах, рэстаранах, офісах). Таксама магчыма нанясенне лагатыпа кампаніі або элементаў фірмовага стылю на абраных паверхнях.

Прыклады:

Афармленне крамы

Афармленне рэстарана

Афармленне офіса

Роспіс мэблі і прадметаў інтэр’еру

У сучасным інтэр’еры асаблівая роля адводзіцца дызайнерскім элементам, унікальным дэталям, якія могуць ажывіць памяшканне, надаць эксклюзіўнасці, перадаць характар ​​і непаўторнасць стылю. Роспіс мэблі ці іншых прадметаў інтэр’еру дапамагае расставіць правільныя акцэнты, надаць новае аблічча нават старым рэчам. Для мастацкага роспісу падыдуць практычна любыя папярэдне падрыхтаваныя паверхні.

Што менавіта гэта можа быць:

  • роспіс дзвярэй і дзвярных таблічак;
  • роспіс мэблі для любога тыпу памяшкання (дзіцячая, спальня, кухня, кабінет і г.д.);
  • роспіс асобных прадметаў інтэр’ера (стол, стул, камода, шафа, халадзільнік, свяцільня і г.д.).

З дапамогай дэкору мэблі вы зможаце напоўніць свой дом, кватэру ці офіс цікавымі дэталямі, ажывіць інтэр’ер новымі фарбамі, пры гэтым зэканоміўшы час, намаганні і фінансы на рамонт ці змену мэблі.

Прыклады:

Роспіс кадак для раслінаў

Роспіс камплекту мэблі

Роспіс дэкаратыўных дошак

Часовы роспіс

Часовы роспіс падыходзіць для дэкару інтэр’ераў, сцен, мэблі, прэс-воллаў, вітрын, вокнаў, дзвярэй і іншых прадметаў да пэўных мерапрыемстваў, важных падзеяў, ды і проста для ўзняцця настрою. Для часовага роспісу выкарыстоўваюцца матэрыялы, якія лёгка змываюцца ў далейшым часе, не пакідаючы слядоў (крэйдавыя маркеры або звычайная крэйда розных колераў). Малюнкі крэйдай можна лёгка размясціць на любых паверхнях, якія папярэдне афарбоўваюцца спецыяльнай фарбай. Крэйдавыя маркеры таксама падыдуць для роспісу вокнаў, вітрын і іншых гладкіх паверхняў. Такім чынам, вы ўпрыгожыце любое памяшканне арыгінальнымі малюнкамі, якія з цягам часу лёгка зможаце замяніць.

Прыклады:

Афармленне вітрын

Навагодні роспіс вокнаў

Афармленне фотазоны

Роспіс тэкстылю

Мы робім мастацкі дэкор на тэкстыльных торбах, адзенні (цішотках, світшотах і г.д.) і іншых рэчах з бавоўны.

Мы выкарыстоўваем для гэтага толькі якасныя ўстойлівыя акрылавыя фарбы, якія прызначаны спецыяльна для тэкстылю. Роспіс акрылавымі фарбамі трымаецца на тканіне доўгі час, не патрабуе дадатковага догляду. Выраб з роспісам можна проста праць ў пральнай машыне на далікатным рэжыме.

Прыклады:

Роспіс цішотак і торбаў

лого2-03

Мы будзем радыя дапамагчы кожнаму кліенту ў знаходжанні унікальнага стылю, ужыванні сучаснага дызайну і роспісу ў сваім інтэр’еры. Мы выкарыстоўваем толькі якасныя матэрыялы, якія забяспечваюць даўгачасовы вынік. Гэта разнастайныя акрылавыя фарбы, аэразолі, фарбы, якія свецяцца, графіт, крэйда, акрылавыя і крэйдавыя маркеры. Кожная замова распрацоўваецца і ўзгадняецца ў індывідуальным парадку, падбіраюцца неабходныя матэрыялы ў залежнасці ад паверхні, стылю роспісу і пажаданняў замоўцы. Пасля заканчэння працы мастацкі роспіс па жаданні можа дадаткова фіксавацца ахоўным лакам для павелічэння ўстойлівасці, захавання колеру і абароны ад негатыўнага ўздзеяння навакольнага асяроддзя. Такі спосаб асабліва рэкамендуецца для вулічнага роспісу або для памяшканняў з павышанай вільготнасцю.

Звяжыцеся з намі, і мы адкажам на ўсе пытанні па мастацкім роспісе, якія вас цікавяць. Мы абавязкова знойдзем рашэнне пад вашу канкрэтную сітуацыю.