Вонкавае афармленне

Роспіс фасадаў і агароджаў

Нашая арт-студыя ўжо не першы год займаецца афармленнем фасадаў будынкаў, дамоў, подпорных сценаў, агароджаў, трансфарматарных будак і шмат чаго іншага. З дапамогай графіці на сцяне можна змяніць аблічча будынка, дома, надаць яму цікавы выгляд. Акрамя сваёй прыгажосці, унікальнасці і крэатыўнасці малюнак дапаможа схаваць негатыўныя нюансы, якія могуць прысутнічаць ў аздабленні (расколіны, плямы, няроўнасці).

У выніку сумеснай працы з кліентамі мы распрацоўваем індывідуальныя канцэпцыі. Дзякуючы выкарыстанню пры мастацкім афармленні фасадаў толькі якасных матэрыялаў, устойлівых да неспрыяльных ўмоваў надвор’я, арыгінальны малюнак будзе радаваць доўгі час.

Прыклады:

Роспіс фасаду будынка

Роспіс агароджы прыватнага дома

Роспіс трансфарматарнай будкі

Роспіс пад’ездаў і ўваходных груп

Якасць аздаблення і афармленне пад’ездаў часам пакідае жадаць лепшага. Мы дапаможам пазбавіцца ад манатоннасці або проста дадаць акцэнты, а таксама забяспечыць камфорт і пазітыўны настрой.

У большасці дамоў уваход у пад’езд з’яўляецца адначасова ўваходам у офісныя памяшканні. Мастацкае афармленне дапаможа Вашай кампаніі павялічыць колькасць кліентаў і павысіць яе пазнавальнасць. Арыгінальны роспіс можа абыграць ваш фірмовы стыль, а таксама выступіць у якасці крэатыўнага рэкламнага ходу.

Прыклады:

Роспіс пад’езда

Роспіс увахода ў фітнэс-клуб

Роспіс увахода ў салон прыгажосці

Роспіс малых формаў

Роспіс малых формаў дазваляе ствараць па-сапраўднаму цікавыя прадметы, зрабіць іх больш сучаснымі, крэатыўнымі, яркімі і маляўнічымі. Выкарыстанне стрыт-арта робіць са звычайнай сумнай шэрай лаўкі ці ліхтара унікальныя прадметы, на якія хочацца прыйсці паглядзець ці сфатаграфавацца з імі.

Прыклады:

Роспіс калодзежа

Роспіс лаўкі

Роспіс кармушкі

лого2-01

У сваёй працы мы выкарыстоўваем толькі якасныя, сучасныя і даўгавечныя матэрыялы (акрылавыя і аэразольныя фарбы, лакі, прызначаныя для выкарыстання на вуліцы), якія дазваляюць дасягнуць жаданага выніку і перадаць усе колеры і адценні. Нашая каманда з Вашым удзелам распрацоўвае аўтарскія эскізы, што дазваляе дасягнуць максімальна эфектыўнага выніку.