Ілюстрацыі

Распрацоўка ілюстрацый

Ілюстрацыі з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным і важным элементам, які дазваляе прыцягнуць патэнцыйных кліентаў, а таксама стварыць і ўзмацніць інфармацыю, якая перадаецца з дапамогай візуальнага ўспрымання.

Вобласць выкарыстання ілюстрацый вельмі шырокая і ахоплівае розныя сферы дызайну і маркетынгу. Выкарыстанне ілюстрацый дапамагае падкрэсліць індывідуальнае аблічча кампаніі і прапанаванага ёю прадукту або паслугі.

Мы аказваем наступныя віды паслуг:

  • распрацоўка і стварэнне ілюстрацый для сайтаў;
  • распрацоўка і стварэнне ілюстрацый у сферы паліграфіі (упакоўка, календары, паштоўкі, плакаты і г.д.);
  • распрацоўка і стварэнне фірмовых персанажаў;
  • распрацоўка і стварэнне інфаграфікі, рознага віду дыяграм, схем і г.д.

Пры распрацоўцы мы выкарыстоўваем розныя віды фарматаў (вектарны, растравы), часам малюем ілюстрацыі ад рукі, робім калажы, у залежнасці ад Вашых ідэяў і персанальных жаданняў.